Medical Subject Headings

Медыцынскія прадметныя рубрыкі (Medical Subject Headings, скарочана MeSH) — усёабдымны кантралюемы слоўнік, які індэксуе часопісныя артыкулы і кнігі па прыродазнаўчых навуках; можа таксама служыць у якасці тэзаўруса, які палягчае пошук інфармацыі. Створаны і абнаўляецца Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай Злучаных Штатаў (NLM), выкарыстоўваецца ў базах артыкулаў Medline і PubMed.

MeSH можа быць прагледжаны і бясплатна загружаны па Інтэрнэту праз Medline. Штогадовае друкарскае выданне перастала выпускацца ў 2007 годзе, і ў наш час MeSH даступны толькі праз Інтэрнэт.[1] Першапачаткова створаны на англійскай мове, MESH быў перакладзены на шматлікія іншыя мовы.

  1. Medical Subject Рубрики (Mesh). Інфармацыйны бюлетэнь.. National Library of Medicine (27 мая 2005). Праверана 31 мая 2007. (англ.)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne